Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Юрый Стыльскі: Бел-чырвона-белая сімволіка ў нас у крыві

31.12.2018 культура
Юрый Стыльскі: Бел-чырвона-белая сімволіка ў нас у крыві

Лідар «Дай Дарогу» падсумаваў вынікі года.

„Дай Дарогу – Навагодні канцэрт” – музычная вечарына пад такой назвай адбылася 30 снежня ў берасцейскім паб-клубе „COYOTE”, перадае «Радыё Рацыя».

На ёй гурт „Дай Дарогу” выступіў у так званым „олдскульным складзе”. Музыкі выканалі свае кампазіцыі, жартавалі і гаманілі з публікай. Пасля канцэрта лідар каманды Юрый Стыльскі падсумаваў вынікі года і падзяліўся планамі:

– Дасканаласці няма межаў, ёсць над чым працаваць, ёсць да чаго імкнуцца, ёсць чаго дабівацца. Таму трэба працаваць, я спадзяюся мы закумулюем сілы і зробім гэты год прарыўным, праб’ем кардон андэграўнда.

Юрый Стыльскі ўжо не раз з’яўляўся перад публікай у футболцы з прынтам „Тактычнай групы Беларусь”. На ёй, акрамя іншага, ёсць і выява бел-чырвона-белага сцяга:

– Гэта мая пазіцыя, мне падабаецца бел-чырвона-белая сімволіка, гэта ў нас у крыві. Я ў гэтым варыўся, я не новаспечаны, які ў 1990-х нарадзіўся, а дакладней у 2000-х, якія ўвогуле не „вараць” у гэтай тэме. Мы пад гэтым сцягам і пад гэтым вершнікам гралі канцэрты. Я памятаю гэты час, гэта наша роднае.

Напрыканцы жніўня ў тэлеверсіі канцэрта „Рок за баброў”, тэлеканал АНТ зарэтушаваў бел-чырвона-белы сцяг з прынтом „Тактычнай групы Беларусь” на футболцы Юрыя Стыльскага.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]