Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Будзем верыць у лепшае!

01.01.2019 политика
Будзем верыць у лепшае!

Беларусь застанецца незалежнай.

Беларусь уступае ў самы, магчыма, небясьпечны для свайго існаваньня год, і дай Бог, каб ён ня стаў гэткім жа чорным для яе гісторыі, як год 1994. Гарантам існаваньня Беларусі ня можа быць ні яе кіраўнік, які 25 жніўня 1991 публічна адмовіўся галасаваць за яе Незалежнасьць, ні, на жаль, большасьць насельніцтва, якое праглынула б аншлюс гэтак жа маўкліва, як праглынула ў 1995-м зьнявагу Герба, Сьцяга і Мовы.

Але – ня будзе аншлюсу. Беларусь, перакананы, застанецца незалежнай, і гарантам гэтай незалежнасьці, як ні парадаксальна, з’яўляецца само існаваньне Беларусі як краіны на карце сьвету. Бо адна справа – анэксаваць частку тэрыторыі, і зусім іншая – анэксаваць усю краіну (апошні прыклад у гісторыі -- 1990, Хусэйн-Кувэйт).

Вось чаму такое гістарычнае значэньне мае плён намаганьняў тых тысяч актывістаў нацыянальнага руху, якія ў 1990-1991 гг. дамагаліся (і дамагліся!) Незалежнасьці. Іх, найперш, і віншую з Новым годам, і жаждаю (як і ўсім) дажыць да такога кіраўніка Беларусі, які ня будзе для сваёй краіны крыніцай дрэнных навінаў. Падставаў для аптымізму няшмат, але – будзем верыць у лепшае!

Сяргей Навумчык

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]