Акцыі гераічнай беларускі заўсёды былі сэнсоўнымі.
Святы спадарыня Ніна правяла правільна, - так, як можа толькі яна. Некалькі дзён запар мінакі маглі бачыць, як яна ідзе ўздоўж праспекта Незалежнасці з плакатам "Свабоду палітвязням!" у руках і нашыўкай "Свабоду народу!" на паліто. Свой Дзень народзінаў 30 снежня яна таксама адсвяткавала такім вось актам асабістай свабоды, адстойваючы правы і свабоды ўсіх нас!
Яе мэтай на гэты раз быў будынак КДБ. Крышачку не дайшла, бо каля балвана-жандара яе атачылі яго нашчадкі, і падаспеўшы АМОН павёў і Ніначку, і ўсіх, хто апынуўся побач, у музей КДБ. Насустрач нам з музея якраз выходзіў цэлы класс дзетак. якія з цікаўнасцю паглядалі на бравых амонаўцаў і бабульку. Гераічны у тых быў выгляд!
Акцыі спадарыні Ніны заўсёды сэнсоўныя і маюць палітычную мэту. Толькі яна выходзіла на прыступкі будынка КДБ з плакатам "Свабоду народу" на працягу тыдня, штодня. калі былі суды над людзьмі пасля Дня Волі -2017.
Спадарыня Ніна Багінская - сябра Сойма Руху Салідарнасці "Разам", і мяне вельмі натхняе яе баявы настрой і сіла духа!
Жыве Беларусь!
P.S. Спадарыню Ніну незаконна затрымлівалі, 28-га снежня. Яна прайшла з плакатам ад Чырвонага касцёла да будынка КДБ. Сарвалі нашыўку з паліто і парвалі плакат. Разам з Нінай Багінскай затрымалі Максіма Клімковіча, Надзею Батуру і мяне, пратрымалі 4 гадзіны ў маскоўскім РАЎСе. Выпусцілі гэтак жа незонна, як і затрымалі.
Царскі жандар і Дзяржынскі, што стаіць насупраць КДБ, перамігваюцца і робяць стаўкі, хто з іх паваліцца першы. Я мяркую - адначасова.