Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Дзеці зладзілі дабрачынную выставу пры менскай царкве

07.01.2019 общество
Дзеці зладзілі дабрачынную выставу пры менскай царкве

Пярэдадзень Раства Хрыстова – час асаблівага рыхтавання да свята.

Навучэнцы нядзельнай школы зладзілі пры царкве Пятра і Паўла ў Менску дабрачынную выставу самаробных вырабаў, не збаяўшыся перадкалядных маразоў, перадае «Белсат».

«Трэба не толькі для сябе штосьці рабіць, але і для іншых. Нам гэта проста падабаецца. Хоць тут і халодна, але нам у душы цёпла. Нас гэта сагравае», – кажуць навучэнцы.

Дзень перад Раством – гэта таксама малітва, узмоцнены пост і адначасна гатаванне ўрачыстай вячэры – Беднай куцці, кажуць вернікі царквы.

«Усё гатую, як гатавала мая мама: блінчыкі з грыбамі, мак пераціраем – усё робім так, як рабіла мама».

«Мама нас заўсёды прывучала, што Раство – гэта вялікае свята, як і Уваскрашэнне. Таму да Раства мы рыхтуемся, рыхтуемся малітоўна, рыхтуемся і ў ежы – будзе разнастайнасць».

«Павінныя ставіцца да людзей менавіта так, як мы хочам, каб ставіліся да нас – менавіта па Божым пісанні».

Да таго, як сесці за святочны стол, у сем’ях чакаюць калядную зорку і ўжо затым дораць ды атрымоўваюць падарункі, якія асабліва любяць дзеці.

«Звычайна ўсім дзецям дораць падарункі і ўсе дзеці чакаюць іх на Новы год. Мы сваіх паступова вучым, што Новы год – гэта добра, але самае галоўнае свята для нас – гэта Раство. І паступова асноўныя падарункі мы дорым на Раство», – кажа Кацярына Тарамыкіна, маці шасцярых дзяцей.

Святары ж раяць звярнуць увагу на галоўны складнік свята Раства – духоўнае рыхтавання да гэтага дня.

«Самае важнае на гэтае свята – схадзіць у царкву, пабыць на службе, па магчымасці паспавядацца і прычасціцца, каб далучыцца да Божай ласкі» сцвярджае Яўген Грамыка – протаірэй Менскай епархіі.

Калядкі ды калядаванні пачуць і пабачыць можна ўжо з заўтра – свята Раства распачынаецца.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]