Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Берасцейцы: Не заводу – гаспадарыць тут народу!

08.01.2019 политика
Берасцейцы: Не заводу – гаспадарыць тут народу!

Як жыхары горада адзначылі гадавіну пратэстаў.

5 снежня 2019 года праціўнікі будовы завода свінцовых акумулятарных батарэй (АКБ) адзначылі гадавіну пратэстаў сабраўшыся пад мурамі завода. Маўляў, прыехалі працаўладкоўвацца, піша «Берасцейская вясна».

Нагадаем у гэты дзень роўна год назад берасцейцыі ўапершыню на знак нязгоды з будовай завода прыйшлі з пытаннямі да кіраўніцтва будоўлі і кіраўнікоў раёна пад агароджу будаўнічай пляцоўкі...

Вынікам той сустрэчы стала з’яўленне грамадзянскай супольнасці, якой не абыякавы лёс жыхароў рэгіёна і акаляючага асяроддзя.

Праціўнікі адзначылі, што дзякуючы іх намаганням завод, які меўся даўно быць адкрытым, надалей не запушчаны...

«Гэнацыдам народа дзеля грошаў нельга займацца!» - сказаў відэаблогеру Аляксандру Кабанаву грамадзкі актывіст Зміцер Бекалюк.

Дзеці зляпілі снежнага балвана і аздобілі яго антыАКБшнай сымболікай «Прэч атруту, не заводу - гаспадарыць тут народу».

Прыехала міліцыя, назіралі за сабраўшыміся з тэрыторыі завода. Не ўтручваліся.

З’яўленне міліцэйскага «Патрыёта» выклікала ў праціўнікаў будовы завода сьмех: «Заўтра позвы прышлюць...» (Заўтра - нядзеля, Дзень кармлення галубоў)

На развітанне прысутныя берасцейцы і жыхары паблізкіх вёсак натапталі на снезе пад вокнамі завода «Нет заводу».

Па абмяркаванні невысвятленых пытанняў адносна непажаданага завода берасцейцы скончылі сустрэчу.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]