Сёньня раніцай са сьледчага ізалятара КДБ быў выпушчаны пад падпіску аб нявыезьдзе кіраўнік выбарчага штабу кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева Андрэй Дзьмітрыеў.
Пра гэта ў Фэйсбуку напісаў палітоляг Віталь Сіліцкі, які паведаміў, што п'е каву з Дзьмітрыевым у адным з менскіх кафэ. Радыё Свабода патэлефанавала Сіліцкаму, і Віталь пацьвердзіў гэтую інфармацыю. Андрэй Дзьмітрыеў быў побач зь ім, але сказаў, што пакуль не гатовы гутарыць з журналістамі.
02.07.2026
Генштаб ВСУ: Удар по беларусскому автобусу является сознательной и циничной провокацией Московии
02.07.2026
Вольфович об атаке дрона на беларусский автобус: На территории Московии такие теракты происходят постоянно