«Прэдседацель» заклапаціўся праблемай дывэрсыфікацыі — ніхто ня хоча сябраваць зь «перадавым калгасам».
Кінулі кліч па аддаленых аграгарадках, адгукнуўся малады і нявопытны калега-рукавадзіцель з чорнага кантынэнту, перадае «Радыё Свабода».
«Купляйце сразу ўсё! І нас, і вас спасёт!», — вымушана чапляецца за саломіну вэтэран-гаспадарнік.
«Што б в саврэменнам мірэ жыць, прыходзіцца з каждай Зімбабвай дружыць», — іранізуюць з падобнай шматвэктарнасьці Саша і Сірожа, народныя пэрсанажы мастака Аляксея Хацкевіча.
А вы верыце ў «эканамічны прарыў» пасьля прыезду чарговага «высокага госьця»?