Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Беларускі ПЭН-цэнтр запачаткаваў прэмію імя Міхаіла Анемпадыстава

22.01.2019 культура
Беларускі ПЭН-цэнтр запачаткаваў прэмію імя Міхаіла Анемпадыстава

Першае ўручэнне пройдзе падчас фестываля інтэлектуальнай кнігі «Прадмова».

Беларускі ПЭН-цэнтр сумесна з Саюзам дызайнераў ды Лятучым універсітэтам уганаруюць найлепшую вокладку да беларускай кнігі за папярэдні год прэміяй імя Міхала Анемпадыстава, паведамляе «Радыё Рацыя».

Першае ўручэнне пройдзе падчас фестываля інтэлектуальнай кнігі «Прадмова».

Распавядае старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра Таццяна Нядбай:

– Нам вельмі хацелася пачаць канцептуалізацыю герояў нашага часу, тых людзей, якія стварылі шмат для той рэчаіснасці, у якой мы сёння жывем, для беларускай культуры. І таму вырашылі назваць прэмію за лепшую вокладку імем нашага сябра Міхала Анемпадыстава, які год таму сышоў з жыцця. Хацелася б, каб гэтая прэмія адзначала найлепшую вокладку не тольку з візуальнага пункту гледжання, але і наколькі гэтая вокладка адпавядае зместу кнігі, наколькі яна надае цэласнасці кнігі як прадукту.

Па задуме арганізатараў вылучаць лаўрэата мусяць тыя, хто добра разбіраецца і з візуальным складніку, і працуе са словам. Склад журы прэміі яшчэ вызначаецца. Але ўжо вядома, што свой удзел у ім падцвердзілі Адам Глобус, Артур Клінаў, Васіліса Паляніна ды Юлія Цімафеева.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]