Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Андрэй Дзмітрыеў: Мы чулі галасы Халіп, Статкевіча, Саннікава...

04.01.2011 политика

Кіраўнік выбарчага штабу Уладзіміра Някляева распавёў пра дні, праведзеныя ў ізалятары КДБ.

“Маё вызваленне не звязанае з нейкімі асабістымі пытаннямі: я не падпісваў ніякіх папераў і нічога не абяцаў. Чаму адпусцілі? Магчыма, гэта першы палітычны крок, каб “знізіць градус” падзеяў, якія адбываліся апошнія 13 дзён”, – сказаў Андрэй Дзмітрыеў у інтэрв’ю “Белсату”.

Кіраўнік выбарчага штабу Някляева застаецца ў статусе абвінавачанага. Ён даў падпіску аб нявыездзе за мяжу і нераскрыцці матэрыялаў крымінальнай справы.

Вось што распавёў Андрэй Дзмітрыеў пра дні, праведзеныя ў СІЗА КДБ: “Вядома, калі знаходзішся ў такіх месцах, дык не чакаеш, што гэта будзе курорт. Быў ложак, трохразовае харчаванне і дзвюхгадзінная прагулка – і гэта ўжо добра. У нашай камеры было цёпла. Ежа была нармальная, аднак мне не хацелася да яе дакранацца амаль усе гэтыя дні”.

Андрэй Дзмітрыеў не меў магчымасці кантактаваць з іншымі затрыманымі па справе 19 снежня. “Там сістэма так пабудаваная, што ні з кім з палітычных, або з “подельников”, ты не можаш кантактаваць. Але часам чуеш чыйсьці голас з-за дзвярэй. Мы чулі галасы Халіп, Статкевіча, Саннікава. І неяк ужо лягчэй, бо гэта значыць, што яны жывыя”.

Сукамернік Дзмітрыева мелькам бачыў Уладзіміра Някляева і сказаў, што той вельмі асунуўся. Аднак для нашага суразмоўцы “самаю добраю навіною было тое, што Някляеў жывы”.

Цяпер Андрэй Дзмітрыеў чакае допытаў і судовага працэсу. Сваю віну – удзел у арганізацыі штурму Дому ўраду – ён абвяргае.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]