Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Актывiста аштрафавалi за ўшанаванне памяці Кастуся Каліноўскага

24.01.2019 общество
Актывiста аштрафавалi за ўшанаванне памяці Кастуся Каліноўскага

Сяргей Верамеенка атрымаў штраф у памеры 15-ці базавых велічынь за прынесеныя кветкі і бел-чырвона-белы сцяг.

Чарговы судовы разгляд скаргі па прысуду буйнога адміністрацыйнага штрафу грамадскаму актывісту Сяргею Верамеенку, за ўшанаванне памяці Кастуся Каліноўскага ў Свіслачы, прайшоў у Гарадзенскім абласным судзе, паведамляе “Радыё Рацыя”.

Скаргу на рашэнне Свіслацкага раённага суда разглядаў суддзя Уладзімір Янкоўскі. Суд пакінуў рашэнне першага суда ў сіле. Штраф у памеры 15-ці базавых велічынь, ці 367,5 рублёў, такія „даходы” за прынесеныя кветкі і бел-чырвона-белы сцяг. Кажа Сяргей Верамеенка:

– Абскарджваць буду абавязкова, буду пісаць, у тым ліку буду падаваць у КПЧ. Буду спасылацца на тое, што арамя таго, што гэта парушэнне нават дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Буду спасылацца на тое, што гэта пераслед мяне па нацыянальнаму прызнаку.

З аштрафаваных удзельнікаў мінулагодняга Свіслацкага фэсту застаўся разгляд скаргі Мікалая Саляніка. Разгляд яго скаргі адбудзецца ў абласным судзе 29-га студзеня а 15:00 гадзіне.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]