Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Гiсторык: Грамадскасць намагаецца актуалізаваць паўстанне Каліноўскага

25.01.2019 общество
Гiсторык: Грамадскасць намагаецца актуалізаваць паўстанне Каліноўскага

Месцы, звязаныя з паўстаннем Каліноўскага, могуць стаць гістарычным трэндам Беларусі.

Студзеньскае паўстанне, паўстанне пад кіраўніцтвам Каліноўскага — так па-рознаму называюць паўстанне 1863–1864 гадоў, паведмаляе «Радыё Рацыя».

Даследчык гэтага паўстання, гарадзенскі гісторык Васіль Герасімчык лічыць, што вывучэнне паўстання Каліноўскага ў Беларусі — палітызаванае.

— Калі нашу гісторыю дзеляць па крытэру, што карысна для сённяшняй сістэмы ўлады, а што для яе некарысна, то, зразумела, у гісторыі заўсёды будуць як свае для гэтай сістэмы, так і чужыя. У дадзеным выпадку паўстанне 1863–1864 гадоў, якое выпадае з агульнага канструкту разумення і ўспрымання гісторыі Беларусі, успрымаецца як не сваё. Таму яму надаюцца ярлыкі, стэрэатыпнае ўспрыманне.

 Гісторык упэўнены, што месцы, звязаныя з паўстаннем Каліноўскага, могуць стаць і гістарычным трэндам Беларусі.

— Дзякуючы грамадскасці з’яўляюцца новыя помнікі, перадусім на тэрыторыі Гродзеншчыны. Яны ставяцца не з нагоды і не нейкімі дзяржаўнымі структурамі, а перш за ўсё грамадскасцю, якая бачыць у гэтым паўстанні беларускі змест і намагаецца гэта актуалізаваць, на гэтым акцэнтаваць увагу. Месцы бітваў неабходна лакалізаваць. Гэта можа стаць і важным турыстычным трэндам.

Па словах Васіля Герасімчыка, нават зараз, 156 гадоў пасля пачатку паўстання, у яго вывучэнні застаецца шмат «белых плямаў», якія яшчэ знойдуць свайго даследчыка.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]