Чарговы раз нам нагадваюць, што мы з таго самага, правільнага боку барыкадаў.
Стомленыя зайшлі ў краму, ходзім закідаем розныя штукі ў карзіну.
Позірк спыняецца на хлапчуку, які неяк надта ўважліва нас аглядзеў, прайшоўшы міма.
Нагрузіўшыся ежай выходзім з крамы, стаіць гэты хлапчук, бачна што вельмі нэрвуецца.
Кажа:
- Малайцы, вельмі падабаецца, што вы робіце
- Што канкрэтна?- пытаюся я
- Усё! Бачу пра вас у СМІ, катаюся па раёне на ровары, вось неяк не меў сьмеласьці падыйсці выказаць павагу, ну і пакуль не маю сьмеласьці далучыцца да ўсяго, пачаць нешта рабіць.
- Не трэба саромецца, падыходзь заўсёды, мы рады, - адказвае Марына Касiнерава.
- Так, мы рабяткі простыя, падыходзь, нам прыемна твая такая салідарнасьць, мо калі на суд прыйдзеш падтрымаеш, ну і калі жыцьцё сябе папсаваць хочаш - зьвяртайся да нас, навучым, - усьміхаюся я.
- Так, дзякуй вам, - кажа хлопец.
- Дзякуй шчыры табе, - адказваем мы з жонкай амаль хорам, - добрых выходных!
Вось так неяк ты разумееш, што ў гэтым сьвеце яшчэ ёсьць за што змагацца, ёсьць за каго і за што ахвяраваць. Што лепшая частка гэтага грамадства падтрымлівае нас на нашым шляху да вызваленьня.
Чарговы раз нам нагадваюць, што мы з таго самага, правільнага боку барыкадаў...
Барацьба трывае!
Вячаслаў Касінераў, «Фэйсбук»