Сябры Жызнеўскага ўшанавалі ягоную памяць у Кіеве.
26 студзеня ў Кіеве прайшоў штогадовы мітынг памяці патрыёта Беларусі, героя Украіны Міхася Жызнеўскага. Ушанаваць памяць забітага на Майдане ў 2014 годзе актывіста сабраліся каля сотні ягоных сяброў ды паплечнікаў – украінскіх ды беларускіх нацыяналістаў, добраахвотнікаў на Данбасе, перадае «Белсат».
«Нездарма ён узяў сабе псеўданім «Локі», як у фільме «Маска». Памятаеце, маска давала энергетыку адпаведную. Калі чалавек быў добры, то добрую, і наадварот, – узгадвае Жызнеўскага Ігар Мазур, намеснік кіраўніка УНА-УНСО.
– Калі б ён быў жывы, я ўпэўнены, ён быў бы адным з першых на фронце, мабыць, і беларускае б нейкае падраздзяленне стварыў.
Ён быў вельмі палкі і прыгожы, дзяўчатам падабаўся, яны зляталіся на Міхаіла як матылькі на агонь. Я памятаю з пяць дзяўчынаў заплаканых каля ягонай труны, якія нават раўніва адная на адну паглядалі. І з кухні майданаўскай дзяўчаты, і медсёстры, і журналісткі. Кожная лічыла яго сваім хлопцам. Мужчыны ж адчувалі ў ім кіраўніка. Заўжды ён падкрэсліваў, што ёсць беларусам, размаўляў з намі на такой беларускай гаворцы. 26 студзеня, калі яго хавалі, у яго быў дзень народзінаў, 26 гадоў. Такая містыка ў гэтых лічбах.
Марш прайшоў па тым жа маршруце, што і пяць гадоў таму, калі Міхася праводзілі ў апошні шлях.
Паплечнік Жызнеўскага па УНА-УНСО Дмытро дадае:
«Ён быў вясёлы хлопец. Мы толькі на пахаванні даведаліся ягонае сапраўднае імя, хаця і да таго трэніраваліся шмат разам, сябравалі. Міхайла не шукаў ні ў чым карысці, усім гатовы быў падзяліцца. Яму падабалася Украіна вельмі».
Марш прайшоў па тым жа маршруце, што і пяць гадоў таму, калі Міхася праводзілі ў апошні шлях.
Грамадскі актывіст, баец тактычнай групы «Беларусь» Ян Мельнікаў кажа:
«Сёння, у дзень народзінаў Міхася, традыцыйна збіраюцца людзі, блізкія да Жызнеўскага па радзіме, па крыві, па арганізацыі. Я лічу, што хлопцы і дзяўчаты паклалі сваё жыццё зусім не дарэмна. Тое моцнае грамадства, тыя валанцёры, добраахвотнікі, што з’явіліся ў 2016-м годзе, тая еднасць, якая з’явілася між нацыянальнымі рухамі, усё гэта ёсць, дзякуючы падзеям Майдану ў 2014-м».
26 студзеня ў Кіеве прайшоў штогадовы мітынг памяці патрыёта Беларусі
Марш прайшоў па тым жа маршруце, што і пяць гадоў таму, калі Міхася праводзілі ў апошні шлях.