Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Супольнай малітвай ў Берасці ўзгадалі ахвяр Халакосту

27.01.2019 общество
Супольнай малітвай ў Берасці ўзгадалі ахвяр Халакосту

Берасцейцы разам з мясцовай габрэйскай супольнасцю ўшанавалі памяць ахвяр Халакосту.

Яны памаліліся, усклалі кветкі, запалілі знічы, а таксама разгарнулі памятны плакат, перадае «Радыё Рацыя».

Само мерапрыемства праходзіла каля помніка, прысвечанага тым падзеям, які месціцца на перакрыжаванні вуліцаў Дзяржынскага і Куйбышава. Гаворыць Святлана Гайдалёнак:

– Халакост – гэта тое, што змяніла гісторыю чалавецтва ўвогуле. То бок, пасля таго, што здарылася, была прыдумана Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека, на якую абапіраюцца сёння ўсе існуючыя юрыдычныя інстытуты. Гэта адзін з самых яркіх вынікаў таго, што адбылося.

ФОто: racyja.com

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі польскай, украінскай, казахскай дыпламатычных місій.

Акрамя таго, за дзве гадзіны да супольнай малітвы, усе жадаючыя з экскурсіяй прайшліся па месцах колішняга Берасцейскага гета. Дапамагла ім у гэтым мясцовы экскурсавод Вольга Малафеечава і ўсталяваны на тэлефоны аўдыёгід ад праекту Brest Stories Guide.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]