Удзельнікі форума прынялі рэзалюцыю.
У рэзалюцыi ўдзельнікі форума запатрабавалі ад уладаў вызваліць з няволі людзей, якія асуджаныя па палітычных прычынах, паведамляе «Радыё Рацыя».
Па словах сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і мадэратара мерапрыемства Паўла Севярынца, у рэзалюцыі прыводзяцца прозвішчы 8 чалавек.
– Мы запатрабавалі іх вызваленне да правядзення Еўрапейскіх гульняў. Мы запатрабавалі спыненне крымінальных справаў супраць журналістаў. Рэпрэсій супраць незалежных СМІ. Адмены крымінальнага прысуду Федынічу і Комліку. А таксама адмены закона аб супрацьдзеянні экстрэмізму, які выкарыстоўваецца дзеля палітычных рэпрэсіяў супраць іншадумцаў у Беларусі.
Асноўная ідэя форуму палітвязняў, – сказаць Аляксандру Лукашэнку і еўрапейцам, – у Беларусі трэба вызваліць палітычных вязняў, інакш гэтая тэма будзе гучаць і падчас Еўрапейскіх гульняў у Менску, – падкрэсліў Павел Севярынец.
25.06.2026
Жители Московии неожиданным образом отреагировали на ограничения Интернета и денежных переводов
25.06.2026
«Лукашенко с криком «Валодзя, Валодзенька, прасти старага дурака» полез с отверткой на вышку»
24.06.2026
Франция, Германия, Польша, Великобритания и Италия согласовали пять ключевых приоритетов перед саммитом НАТО