Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Мікола Купава: Усе ўмовы мы выканалі, але дошка БНР не павешана

31.01.2019 общество
Мікола Купава: Усе ўмовы мы выканалі, але дошка БНР не павешана

Улады не выканалi свае абяцаннi.

Аргкамітэт па святкаванню ўгодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі прыняў заяву, у якой заклікае ўлады ўсталяваць мемарыяльную дошку на будынку па вуліцы Валадарскага ў Менску, дзе была абвешчана незалежнасць БНР, паведамляе “Радыё Рацыя”.

Па словах кіраўніка аркамітэту, мастака Міколы Купавы, гэта было абяцана ўладамі яшчэ год таму, але так і не выкананана.

– Мы дамаўляліся з Мінгарвыканкамам, і яны пайшлі на гэта. Але дошку так і не павесілі. Дошку разгледзеў, ухваліў і прыняў дзяржаўны мастацкі савет. Людзі за тры гадзіны сабралі 6 тысяч рублёў для таго, каб адліць дошку з бронзы. Ніякіх пярэчанняў няма. А да гэтай пары дошка не павешана. Гэта самае галоўнае.

Таксама ў заяве аргкамітэта па святкаванню ўгодкаў БНР прапаноўваецца перайменаваць вуліцу Валадарскага ў вуліцу братоў Луцкевічаў, адных з галоўных ініцыятараў стварэння БНР.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]