Прэзентацыя адбудзецца 2 сакавіка ў «Прайм-холе».
2 сакавіка ў «Прайм-холе» гурт Лявона Вольскага прэзентуе заключны альбом з трылогіі, распачатай дыскамі «Грамадазнаўства» (2014) і «Псіхасаматыка» (2016). У межах вялікага электрычнага канцэрта прагучаць новыя песні і найлепшыя хіты з розных этапаў кар’еры Лявона Вольскага, паведамляе nn.by.
Гурт Volski — гэта Лявон Вольскі (вакал, гітара), Павел Трыпуць (гітара), Алесь-Францішак Мышкевіч (бас), Павел Мамонаў (бубны).
На гэты момант з новага альбома выдадзена два сінглы: атмасферная песня «Зніклыя людзі», а таксама панк-нумар «Аперацыя адукацыя».
Пачатак а 19:00.