Гарадзенскія гісторыкі адзначаць дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага гульнёй «Паўстанцы».
Гарадзенскія гісторыкі запрашаюць у Цэнтры гарадскога жыцця 3 лютага 2019 года адзначыць дзень народзінаў кіраўніка паўстання 1863-64 гадоў адмысловай гульнёй.
Пра мерапрыемства распавядае “Радыё Рацыя” адзін з арганізатараў, гісторык Аляксей Кайрыс:
– Такім чынам мы вырашылі адзначыць дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага. Будзе ў нас квіз па гісторыі паўстання – інтэлектуальная віктарына. Таксама сумесна з крамай «Кубік» мы пагуляем у гулюню «Паўстанцы», вось-вось рыхтуецца яе перавыданне.
Арганізатары гульні абяцаюць прызы не толькі пераможцам, але і ўсім удзельнікам. Удзел у гульні бясплатны, яна пачнецца 3 лютага 2019 года ў Цэнтры гарадскога жыцця Гародні.