Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Сукамэрніца Ірыны Халіп: "Іра ўсіх нас падтрымлівала"

05.01.2011 политика

Адзін дзень з 10, якія жыхарка Барысава Ірына Панкавец адбыла ў Менскім раённым ізалятары па вуліцы Скарыны, яна правяла ў адной камэры з Ірынай Халіп.

Жанчына згадвае пра тое, як сябе паводзіла жонка кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава, паведамляе Радыё Свабода.

"З Ірынай Халіп мы адразу сустрэліся ў ізалятары на Акрэсьціна, калі там ішлі допыты. Яна апынулася ў адным кабінэце з маёй дачкой Сьветай, а я была ў кабінэце насупроць. А як нас дапыталі і вывелі на калідор ды паставілі да сьцяны, дык Іра падышла да нас, пазнаёміліся і ўжо стаялі разам. Абмяркоўвалі гэта ўсё, яна распавядала, як іх затрымлівалі, як зламалі каленную чашачку Саньнікаву. Потым доўга нас разам трымалі ў аўтазаках, вазілі туды-сюды без вады, бязь ежы, бяз сну. А да суду нас адвезьлі ў ізалятар на Скарыны. Там у 11-й камэры нас трымалі. А потым, як нас выводзілі, каб адвезьці ў суд, яе пакінулі адну. Трымалася яна там добра, малайчына, усіх падтрымлівала, жартавала, наколькі гэта было там магчыма. Вельмі моцная і добрая яна жанчына. А калі нас усіх з камэры забіралі, а яе пакідалі, тады быццам сьляза ў яе зьявілася. Мы пачалі крычаць, чаму Іру не забралі разам з намі, а міліцыянты адказалі, што яе асобна павязуць. І пакуль мы сядзелі ў аўтазаку ды чакалі, што іншых да нас дададуць, яе вывелі, пасадзілі ў легкавы аўтамабіль і павезьлі кудысьці. Потым мы ўжо ў газэтах прачыталі, што яна ў ізалятары КДБ".

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]