Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Сяргей Юрскі на «Дзядах» і ў «Прылазьніку»

08.02.2019 общество
Сяргей Юрскі на «Дзядах» і ў «Прылазьніку»

Сяргей Юрскі быў вядомы сваёй прынцыповай грамадзянскай пазыцыяй, ён выступаў у падтрымку дэмакратыі.

Два дні ў Менску ў 2014 годзе гасьцяваў і працаваў (выбітны расейскі у мінулым і савецкі) актор і рэжысэр Сяргей Юрскі.

Актор-легенда, інтэлектуал, сумленны чалавек. Арганізаваў гастролі маскоўскага Тэатру імя Массавету ў Менску дырэктар прыватнага «Тэатру Ч» Андрэй Чорны. Па дарозе зь лётнішча ён распавёў Юрскаму, што акурат у гэты дзень ягоная трупа паказвае «Дзядоў» Адама Міцкевіча. Рэакцыя асобы, абазнанай у эўрапейскай гісторыі і літаратуры, была імгненнай: я гэта мушу глядзець! Ён, у якой бы краіне не гастраляваў, абавязкова, калі здараецца свабодны вечар, ідзе ў нацыянальны тэатар. І ў Менску ён заявіў, што прапусьціць магчымасьць паглядзець Міцкевіча на ягонай гістарычнай радзіме, ён ня можа.

Вячаслаў Ракіцкі

За паўгадзіны да пачатку спэктакля разам з дырэктаркай Тэатру Массавету Валянцінай Панфілавай ён ужо быў у Палацы прафсаюзаў. Радасна знаёміўся з новымі для яго творцамі, не без задавальненьня фатаграфаваўся, раздаваў аўтографы зьдзіўленай нечаканай ягонай прысутнасьцю публіцы. На нашы далікатныя засьцярогі адносна разуменьня беларускай мовы, заявіў, што глядзець спэктакль па-беларуску — для яго гонар, што калі і не зразумее нейкіх словаў, дык зразумее сэнс праз акторскую плястыку, інтанацыю, жэст. Ад паперкі з кароткім зьместам па-расейску адмовіўся, уступіў у размову з намі пра Міцкевіча, ягоныя дачыненьні з Пушкіным, ведаў ён і пра тое, якую ролю ў найноўшай гісторыі Польшчы адыграла творчасьць Міцкевіча і ў якой ступені ставіць Міцкевіча небясьпечна ў сучаснай Беларусі.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]