Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Беларуская мова як маркетынгавы ход

08.02.2019 общество
Беларуская мова як маркетынгавы ход

Як беластоцкія крамы прывабліваюць пакупнікоў беларускамоўнымі шыльдамі.

Беларускамоўнымі шыльдамі прывабліваюць пакупнікоў беластоцкія крамы. Галоўная зала гандлёвага цэнтра „Атрыум Белая” ўсе тавары прапануе на дзвюх мовах: польскай і беларускай. Кіраўніцтва крамы тлумачыць, што паставілі на беларускую, а не расейскую мову, бо пакупнікамі з’яўляюцца беларусы з Беларусі. А гэтых вельмі цешыць такая палітыка крамы, пiша “Радыё Рацыя”.

– Вельмі прыемна, калі суседняя краіна ўспрымае нас як гасцей, спрабуе давесці інфармацыю да нас на нашай роднай мове. За гэта вялікі дзякуй.

– Гэта толькі на Падляшшы. Бо на ўкраінскай мове шмат, а на беларускай упершыню, і менавіта на Падляшшы.

– Шчыра кажучы, хацелася б часцей гэту мову чуць і карыстацца ёй, але да гэтага мы чамусьці яшчэ як нацыя не дараслі.

– Вельмі дрэнна, што мы не гаворым па-беларуску, жывучы ў Беларусі. На жаль, так ёсць.

– Лепш, каб на беларускай мове было. А то з 15 краін, якія былі ў СССР, толькі ў беларусаў няма сваёй мовы.

Пакупнікі з Беларусі складаюць больш за дзясятак адсоткаў усіх кліентаў крамы. Найбольш купляюць алкагол, бытавую хімію і прадукты без глютэну.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]