Дзень роднай мовы адзначаць у Менску, Бабруйску, Берасьці, Віцебску, Горадні і Магілёве.
«Арт-сядзіба», кампанія «Будзьма беларусамі», Саюз беларускіх пісьменьнікаў, ПЭН-цэнтар і каталёг Say.by абвясьцілі кампанію «Беларускамоўны» з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца штогод 21 лютага. Кампанія, кажуць стваральнікі, мае на мэце дасягнуць рэальнага моўнага раўнапраўя ў Беларусі, паведамляе «Радыё Свабода».
З нагоды сьвята на 21 лютага ўжо анансаваныя імпрэзы ў шэрагу гарадоў.
Менск: канцэрт у кавярні «Грай»
Вуліца Інтэрнацыянальная, 33
Пачатак 21 лютага а 18:00
Інфалінія: +375 25 996 93 76
Выступяць гурт Akute, сьпявак Uzari, рэпэр Angst, літаратары Ўсевалад Сьцебурака, Наста Кудасава, Марыя Мартысевіч і Стась Карпаў. Таксама анансаваныя гульні і конкурсы для дарослых і дзяцей, прэзэнтацыя мабільнага дапаможніка для размоваў па-беларуску ў сфэры абслугоўваньня ад Say.by. Уваход вольны пасьля рэгістрацыі.
Берасьце: канцэрт у прасторы «Дзедзіч»
Вуліца Маякоўскага, 46
Пачатак 21 лютага а 18:00
Літаратурна-музычная замалёўка «Хутка вясна» зь пісьменьніцай Натальляй Харытанюк і музыкамі Алесяй Сівохінай і Алесем Камоцкім. Уваход вольны.
Магілёў: канцэрт у цэнтры «Кола»
Завулак Чкалава, 16
Пачатак 21 лютага а 18:30
Творчая сустрэча з журналістам Алесем Кіркевічам і «рыцарская праграма» ад клюбу «Волат» з выставай дасьпехаў, баямі на мячах і конкурсамі. Уваход вольны.
Горадня: канцэрт у прасторы «Ў цэнтры»
Вуліца Кірава, 3
Пачатак 21 лютага а 19:00
Зьміцер Вайцюшкевіч дасьць першы канцэрт, зьвязаны з Днём роднай мовы. Уваход вольны. Праз два дні Вайцюшкевіч таксама сьпяе ў Бабруйску (глядзіце ніжэй).
Імпрэзы пройдуць і ў наступныя дні.
Віцебск: канцэрт у «Торвальдзе» 22 лютага
Вуліца Талстога, 1
Пачатак 22 лютага а 19:00
Творчы вечар сьпевака Андруся Такіданга. Уваход вольны.
Бабруйск: канцэрт у «1387» 23 лютага
Вуліца Чангарская, 54
Пачатак 23 лютага а 18:00
«Сьпеўны сход» пройдзе пры ўдзеле Зьмітра Вайцюшкевіча, таксама заграюць неназваныя мясцовыя гурты, а курсы «Мова Нанова» адсьвяткуюць пяцігодзьдзе дзейнасьці ў Бабруйску. Уваход вольны.
P.S. Таксама 21 лютага па ўсёй Беларусі (і ў некаторых гарадах за мяжой) Таварыства беларускай мовы будзе праводзіць Агульнанацыянальную дыктоўку. Дакладны расклад з адрасамі мае зьявіцца ў «Нашым слове», тэксты дыктовак ужо прапанаваныя.