Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Таямнічы візіт Мясніковіча

14.02.2019 политика
Таямнічы візіт Мясніковіча

Варшава гатовая на поўную перазагрузку беларуска-польскіх дачыненняў, калі афіцыйны Менск прызнае Саюз палякаў у Беларусі.

Гэтак мяркуе журналіст польскай газеты «Rzeczpospolita» Руслан Шошын, перадае «Радыё Рацыя».

Напярэдадні яму ўдалося ўзяць паўгадзіннае інтэрв’ю ў Міхаіла Мясніковіча, які наведваў Варшаву.

Згодна з дамовай, размова будзе апублікаваная ў газеце пасля вычыткі з менскага боку.

«Пра падрабязнасці размовы з Мясніковічам я гаварыць не магу, таму што гэта яшчэ будзе аўтарызавана, яны павінны будуць пацвердзіць. Што мог Мясніковіч перадаць, які мэсыдж, у Варшаву. Гэта, падаецца, тое, што ў Беларусі не будзе, можа, вайсковых расейскіх базаў. Я магу так проста сабе ўявіць, што пра гэта магла быць такая гаворка. А што з польскага боку магло быць, то, напрыклад, супраца Польшчы з Амерыкай ці НАТА не пагражае ў ніякім выпадку Беларусі. Адметна, што падчас візіту Мясніковіча на польскіх урадавых сайтах не было папярэдніх прэсавых анонсаў», - распавёў Руслан Шошын

Амбасада Беларусі ў Варшаве адмаўлялася паведаміць «Радыё Рацыя» пра графік сустрэчаў. Візіт Міхаіла Мясніковіча ў Варшаву застаўся пакрыты таямніцамі. Да журналістаў старшыня «савету рэспублікі» выйшаў падчас брыфінгу ў Сенаце Польшчы, аднак ніводнага пытання чыноўніку задаць не дазволілі.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]