Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Створаная Нацыянальная каардынацыйная Рада апазыцыі

09.01.2011 политика

Сёньня ў Менску на нарадзе прадстаўнікоў апазыцыі ў сядзібе БНФ была прынятая дэклярацыя аб сытуацыі ў Беларусі і рашэньне аб стварэньні Нацыянальнай каардынацыйнай Рады дэмакратычнай апазыцыі.

Рада будзе дамагацца “вызваленьня арыштаваных па палітычных матывах людзей, інфармаваньнем грамадзянаў Беларусі і міжнароднай супольнасьці, дамагацца вяртаньня Беларусі на шлях законнасьці і дэмакратыі, а таксама ствараць умовы для правядзеньня ў краіне свабодных і дэмакратычных выбараў”, паведамляе Радыё Свабода.

Пад Дэклярацыяй падпісаліся практычна ўсе арганізацыі дэмакратычнай апазыцыі: Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў (А.Ярашук), беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) (М.Грыб), БСДГ (С.Шушкевіч), партыя левых "Справядлівы сьвет" (С.Калякін), АГП (С.Багданкевіч), аб'яднаньне "Гавары праўду" (А.Дзьмітрыеў), рух "За Свабоду" (А.Мілінкевіч), “Малады Фронт" (М.Дземідзенка), "Эўрапейская Беларусь" (В.Івашкевіч), аргкамітэт беларускай партыі жанчын “Надзея” (А.Яськова), аргкамітэт беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Народная Грамада (С.Кулевіч), БНФ (А.Янукевіч), аргкамітэт беларускай партыі працоўных (А.Бухвостаў), аргкамітэт БХД (Д.Садоўскі), аргкамітэт партыі Свабоды і прагрэсу (У.Навасяд), Рада беларускай інтэлігенцыі (У.Колас), экс-кандыдат у прэзыдэнты РБ, былы палітвязень А.Казулін.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]