Анхэлю Эсьпіносу ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй імя Міхася Стральцова.
Прэмія імя Стральцова ўручаецца другі год запар. Яе ідэя належыць удаве літаратара Алёне Стральцовай. Прэмія ўручаецца паэтам, празаікам, літаратурным крытыкам і літаратуразнаўцам, паведамляе «Радыё Свабода».
Гішпанская паэтка, даследчыца-славістка Анхэля Эсьпіноса вывучала літаратуразнаўства на катэдры беларусістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту. У 2011 годзе Эсьпіноса атрымала прэмію «Беларусь у фокусе», у 2015 — выйшла ў фінал паэтычнага конкурсу «Эксьлібрыс».
Публикация от Ales (@ales.arkush) 15 Фев 2019 в 7:50 PST