Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Cнегавік-пікетоўшчык – гэта яшчэ кветачкі

16.02.2019 общество
Cнегавік-пікетоўшчык – гэта яшчэ кветачкі

Увага, калі вы вырашылі на вуліцы патанцаваць ці паспяваць, бо ў вас добры настрой, то будзьце асцярожнымі.

Вы можаце патрапіць пад артыкул, бо міліцыянты могуць палічыць, што вы не таньчыце, а ладзіце флэшмоб. А флэшмоб – гэта масавае мерапрыемства.

14 лютага ў Менску мусіў прайсці танцавальны флэшмоб супраць гвалту. Але ГУУС танцы супраць гвалту не дазволіла, бо лічыць, што флэшмоб – гэта масавае мерапрыемства, на якое патрэбны дазвол. Ну, гэта мы ўжо праходзілі. У Беларусі нават снегавік можа быць расцэнены як пікетоўшчык. Жыхарку Берасця Юлію Нічыпарук пакаралі штрафам нядаўна за тое, што разам са сваімі дзецьмі зляпіла снегавіка і ўпрыгожыла яго ўлёткамі супраць акумулятарнага заводу.

Але снегавік-пікетоўшчык – гэта яшчэ кветачкі, калі ўзгадаць, што некалькі гадоў таму аштрафавалі аднарукага за публічныя апладысменты. Між іншым, пасля акцый пратэсту ў 2011 годзе, падчас якіх удзельнікі моўчкі пляскалі ў далоні, у Беларусі забаранілі публічныя апладысменты. Некаторыя нават Шнобелеўскую прэмію за гэта атрымалі. І вось з’явіўся новы кандыдат. Гарадское ўпраўленне ўнутраных справаў. Толькі з публічнымі апладысментамі хоць неяк можна было патлумачыць, чаму іх забаранілі. Усё ж такі моладзь пратэставала. А вось чым не спадабаўся флэшмоб супраць гвалту – не зразумела. Атрымліваецца, ГУУС за гвалт?

А ўвогуле калі так далей пойдзе, то ў нас хутка забароняць спяваць у душы, бо палічаць гэта пікетаваннем. А калі чалавек будзе не адзін, то прыцягнуць да адказнасці за масавае мерапрыемства.

Юлія Сівец, «Радыё Рацыя»

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]