Памятныя ўрачыстасьці прайшлі ў Шчучыне на захадзе Беларусі.
Беларускія палякі і землякі сьпевака адзначылі 80-годдзе з дня нараджэньня Чэслава Немэна, перадае «Польскае радыё».
У горадзе Шчучын на захадзе Беларусі адбыўся канцэрт, прэзэнтацыя кнігі і адкрыцьцё выстава фотаздымкаў і карцін, прысьвечаных польскаму сьпеваку.
Чэслава Немэн нарадзіўся ў вёсцы Старыя Васілішкі непадалёк ад Шчучына. 83-гадовая Ганна Макарэвіч, жыхарка вёскі, хадзіла разам зь ім у школу і ды касьцёла, у якім прайшла памятная служба.
У інтэрвію «Польскаму радыё» яна распавяла, што Чэслаў Немэн выдзяляўся ў школе – меў прыгожы голас і быў лідэрам.
У сямейным доме музыкі месьціцца цяпер музэй Чэслава Немэна. Установу наведаў амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі. «Я належу да пакаленьня, якое вырасла на музыцы Чэслава Немана. Мяне сюды вельмі цягне. Гэтая малая радзіма Немэна вельмі мілая. Трэба падзякаваць мясцовым уладам і грамадзкасьці за тое, што яны клапаціцца пра памяць Чэслава Немэна», – зазначыў пасол.