Как проходил первый разрешенный политический митинг в БССР.
19 февраля в Минске прошел первый политический митинг, разрешенный властями БССР. Это было неофициозное мероприятие: на трибуну выходили те, кто спустя месяцы приведет страну к независимости, пишет «Солидарность».
На стадионе собралось около 40000 человек, которых не испугал мороз и присутствие на трибунах партийных чинов.
Из воспоминаний ведущего митинга Винцука Вячорки:
— Мітынг быў першай масавай дэманстрацыяй нашай нацыянальнай сімволікі. Там былі ўпершыню масава паднятыя бел-чырвона-белыя сцягі і герб «Пагоня». Быў гэты мітынг і прэзентацыяй палітычнай і эканамічнай праграмы БНФ у цэлым, і перадвыбарчым — на ім выступалі нашы кандыдаты ў дэпутаты.
Дазволілі яго на стадыёне «Дынама», што, безумоўна, было зручна, таму што там — трыбуны, стацыянарнае гукаўзмацненне. Аднак паставілі ўмову, што ён будзе сумесным. А значыць, камуністычным дзеячам таксама там можна будзе выступіць. Мы пагадзіліся — калі ласка, плюралізм.
Мітынг працягваўся гадзіны дзве, хаця было халодна. Мы ўсе ў шапках зімовых, хаця, паводле дэмакратычнага этыкету, шапку, звяртаючыся да людзей, трэба здымаць. Але не ўсе здымалі, таму што можна было мазгі адмарозіць. Але народ трываў, слухаў, не сыходзіў. Таму што гэта было абсалютна беспрэцэдэнтнай падзеяй, таму што да таго нічога падобнага ў савецкі час не было і нельга сабе было ўявіць.