Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У Берасці адзначылі Дзень роднай мовы

21.02.2019 общество
У Берасці адзначылі Дзень роднай мовы

Святочная імпрэза сабрала ў Берасці каля сотні чалавек з розных рэгіёнаў.

21 лютага ў Берасцейскім абласным грамадска-культурніцкім цэнтры адбылося свята “Жывыя вытокі”. У праграме — конкурс выканаўцаў беларускай эстраднай песні, святочны канцэрт і этнадыскатэка, перадае «Радыё Рацыя».

Таксама была прэзентаваны зборнік Анастасіі Якавец “Байкі баю — усіх забаўляю”, — распавёў рэдактар выдання Мікола Аляхновіч:

– Кніга сама па сабе арыгінальная, таму што яна выдадзена на мове Лунінеччыны, на мове той гаворкі, якой карыстаецца сама аўтарка. Запіс зроблены на аснове яе выступленняў, на аснове пераказаў – гэта байкі, гэта калыханкі, гэта казкі. Прычым ёсць варыянты, якія даюцца ў адаптавыным выглядзе на беларускай мове.

Святочная імпрэза “Жывыя вытокі” сабрала ў Берасці каля сотні чалавек — з розных рэгіёнаў Берасцейшчыны, розных узростаў і рознага роду заняткаў. Яна традыцыйная і ладзіцца раз на год.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]