Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Гiсторык: Перамогу ў Кулікоўскай бітве здабыў Андрэй Полацкі, а не Дзмітрый Данскі

22.02.2019 общество
Гiсторык: Перамогу ў Кулікоўскай бітве здабыў Андрэй Полацкі, а не Дзмітрый Данскі

Нашыя героі перамагалі ў найбуйнейшых геапалітычных бітвах.

Многія беларусы дагэтуль адзначаюць 23 лютага і лічаць, што гэта Дзень абаронцаў Айчыны. Пры гэтым героямі лічаць Кутузава, Жукава, Сталіна і Суворава. На стагоддзі з розумаў нашых людзей выбілі памяць пра ўласных бліскучых гетманаў, ваяводаў, ваяроў, пiша «Белсат».

Нашыя героі перамагалі ў найбуйнейшых геапалітычных бітвах.

Вітаўт – пад Грунвальдам, дзе быў разгромлены Тэўтонскі Ордэн.

Канстанцін Астрожскі – у бітве пад Воршай. Цягам некалькіх стагоддзяў гэту падзею вывучалі ў Заходняй Еўропе, гетмана Астрожскага параўноўвалі з антычнымі героямі.

Кандыдат гістарычных навук і топавы даследчык Полацка Сяргей Тарасаў апавядае, што ў Кулікоўскай бітве насамрэч вырашальную ролю згуляў наш Андрэй Полацкі (старэйшы сын Альгерда), а не Дзмітрый Данскі.

«Менавіта войска Андрэя Полацкага стрымала націск мангола-татараў у Кулікоўскай бітве. Фактычна ён перамог у гэтай бітве 1380-га году. А Дзмітры Данскі ў вопратцы звычайнага ваяра проста ляжаў пад нейкім канём», – распавядае Сяргей Тарасаў.

Нават у Бітве на Нямізе перамог Усяслаў Чарадзей, што ў афіцыйных падручніках па гісторыі не падкрэсліваецца. Спіс можна доўга працягваць. Ці не саспеў час для аднаўлення гістарычнай памяці?

Чаму мы працягваем адзначаць чужыя і фэйкавыя даты? Чаму многія беларусы па – ранейшаму лічаць Суворава і Пятра І сваймі героямі? Каго насамрэч варта ставіць у прыклад беларускай моладзі і вайскоўцам. Якой датай можна было б замяніць 23 лютага?

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]