Гісторыя пра «абаронцаў Айчыны» якраз на 23 феўраля.
Памятаеце Розу Стрэльчанку, незалежнага дэпутата з Каплічаў, якая змагаецца за беларускую школу? Дык вось, учора ў Каплічах былі кіно і немцы. У чацьвер (!) Калінкавіцкая раёнка выйшла з артыкулам, дзе сцвярджаецца, што Роза Стрэльчанка накіравала ў адрас Мінадукацыі ліст, дзе пагражала ўзарваць школу і сябе (!).
Канечне, ніякага ліста яна не пісала. У пятніцу (!) сапёры, МНС і міліцыя прыяжджаюць у Каплічы, ачапляюць зачыненую школу, высяляюць людзей з бліжэйшых хатаў... канечне, нічога не знаходзяць, і ўсёй брыгадай валяць дахаты да Стрэльчанкі.
Допыт, ператрус, канфіскацыя сістэмніка... На адну жанчыну-дэпутата сельсавета!..
Людзі, гэта мафія, гэта трэш, гэта няма словаў! Просім увагі журналістаў і праваабаронцаў!
Павел Севярынец, Фэйсбук