Беларусы замежжа не забываюць родную мову.
У Польшчы да Дня матчынай мовы, які адзначаўся 21 лютага, стварылі відэаролік у падтрымку вывучэньня беларускай як мовы адной зь меншасьцяў краіны, паведамляе «Радыё Свабода».
Ролік стварыла беластоцкае Аб’яднаньне на карысьць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову «АБ-БА». Галоўны герой міні-ўрока — хлопчык Олек.