Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Польшча й Беларусь падпісалі плян ваеннага супрацоўніцтва на 2019 год

06.03.2019 политика
Польшча й Беларусь падпісалі плян ваеннага супрацоўніцтва на 2019 год

У Варшаве праходзяць кансультацыі Міністэрстваў абароны Польшчы й Беларусі.

У Варшаве праходзяць кансультацыі Міністэрстваў абароны Польшчы й Беларусі на тэму двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва, перадае «Польскае радыё».

Беларускую дэлегацыю ачольвае генэрал-маёр Алег Воінавы - начальнік Дэпартамэнта міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва - памочнік міністра абароны па пытаньнях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва.

Як паведаміла прэс-служба польскага Міністэрства нацыянальнай абароны, сустрэча кіраўнікоў ведамстваў, адказных за міжнароднае супрацоўніцтва, зьяўляецца пастаянным элемэнтам добрасуседзкіх адносін паміж Польшчай й Беларусьсю з 1993 году.

„Асноўная мэта візыту беларускай дэлегацыі ў Польшчы – абмеркаваньне двухбаковыя адносіны, у тым ліку рэалізацыі пагадненьняў аб мерах па ўмацаваньні даверу ў рэгіёне”, - паведаміла Мінабароны Польшчы.

Польскае ведамства паінфармавала таксама, што па ўзоры мінулых гадоў, Польшча й Беларусь падпісалі плян двухбаковага супрацоўніцтва на 2019 год.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]