Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Паказы «Зялёнай кнігі» па-беларуску перанесьлі «праз тэхнічныя прычыны»

08.03.2019 культура
Паказы «Зялёнай кнігі» па-беларуску перанесьлі «праз тэхнічныя прычыны»

Тым, хто ўжо набыў квіткі, прапануюць памяняць на расейскамоўную вэрсію фільму.

Пра перанос паказаў паведамляецца ў афіцыйным твітэр-акаўнце кінатэатраў. Тым, хто ўжо набыў квіткі, прапануюць памяняць на расейскамоўную вэрсію фільму, паведамляе «Радыё Свабода».

Дакладныя прычыны пераносу невядомыя. «Праз тэхнічныя прычыны» — паведамляюць у Silver Screen. «Не пасьпелі пераагучыць па-беларуску» — пішуць у тэлеграм-каналах.

Раней мы паведамлялі, што фільм «Зялёная кніга», які атрымаў у гэтым годзе прэмію «Оскар» як «найлепшы фільм», а таксама за найлепшы арыгінальны сцэнар і найлепшую мужчынскую ролю другога пляну, агучыла па-беларуску дзяржаўная студыя «Беларусьфільм».

Фільм агучылі беларускія акторы Ігар Сідорчык, Алег Вінярскі і Людміла Асмалоўская. Ідэя перакладу належыць не самому «Беларусьфільму», а праваўладальнікам. Сам факт кінапаказаў па-беларуску ўжо не такі незвычайны, але да таго пераклады рабіла незалежная студыя «Кінаконг» пры падтрымцы velcom, а не дзяржаўная кінастудыя.

❗️Срочно❗️

Друзья, "Зялёную кнiгу" на белорусском языке перенесли на 11 марта!
Сеансы 8, 9 и 10 числа отменены по техническим причинам во всем Минске

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]