Ушанаванне памяці Каліноўскага і ўсіх паўстанцаў 1863-1864 гг. адбудзецца 23 сакавіка.
23 сакавіка 2019 г. у Вільні адбудзецца ўшанаванне памяці Кастуся Каліноўскага і ўсіх паўстанцаў 1863-1864 гг., паведамляе «Радыё Рацыя».
Праграма ўрачыстасцяў:
13.30 збор удзельнікаў на вуліцы Святога Ігната 11 (Šv. Ignoto gatvė),
13.45 пачатак шэсця на Лукішскі пляц 14.20 пачатак урачыстасцяў на Лукішскім пляцы (Lukiškių aikštė)
16.00 гістарычны круглы стол прысвечаны асобе Кастуся Каліноўскага і паўстанню 1863-1864 гг. у Нацыянальным музеі Літвы (Arsenalo gatvė 3)
18.00 Імша памяці паўстанцаў у касцёле Святога Барталамея (Užupio gatvė 17A)
Арганізацыйны камітэт:
Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча
Віленскі беларускі клюб „Сябрына” Таварыства Беларускай Культуры ў Літве
Беларуская Нацыянальная Памяць