Белпошта выпусціла канверт, прысвечаны 225-годдзю паўстання.
Паступіў у гандаль прыгожы канверт ад Белпошты, які прысвечаны 225-годдзю паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Канверт выйшаў накладам 35 тысяч асобнікаў, перадае «Радыё Рацыя».
Дызайн канверта ажыццявіла мастачка Таццяна Кузняцова. Канверт з Тадэвушам Касцюшкам ужо можна набыць у Менску. А ў бліжэйшы час ён паступіць у іншыя паштовыя аддзяленні Беларусі.