Упаўнаважаны Федэральнага ўрада Германіі па правах чалавека і гуманітарнай дапамозе Маркус Лёнінг 14 і 15 студзеня 2011 г. наведае Мінск.
Нагодай візіту з'яўляюцца падзеі пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і арышты апазіцыянераў. Упаўнаважаны па правах чалавека сустрэнецца ў Мінску з прадстаўнікамі апазіцыі, сваякамі арыштаваных крытыкаў рэжыму, а таксама з прадстаўнікамі ўрада.