Беларускае нацыянальнае свята плануюць адзначыць ў Ашдодзе.
25 сакавіка а 19:00 у Ашдодзе грамада ўскладзе кветкі да помніка Янкі Купалы, што месціцца на скрыжаванні вуліц Ротшыльд і Мота Гур. Таксама ўдзельнікі будуць супольна спяваць гімны і дэкламаваць вершы. Гаворыць “Радыё Рацыя” ініцыятар святочнай акцыі Барыс Давід Балтэ:
– Мы назвалі „Дзень Волі каля мора” таму, што ён праводзіцца ў горадзе Ашдодзе. Гэта адзін з найстарэйшых гарадоў свету, які знаходзіцца на беразе Міжземнага мора. Там каля помніка Янкі Купалы, які ўсталяваў мясцовы Саюз пісьменнікаў Ізраіля. Мы ўжо трэці год праводзім наша свята 25 сакавіка.
Барыс Давід Балтэ адзначае, што амбасада Беларусі не зацікаўлена ў святкаванні нацыянальнага свята Дня Волі. І таму, у адрозненні ад нацыянальных святаў іншых народаў, актывістам даводзіцца робіць усё сваімі высілкамі:
– Мы робім гэта на інтузіязме, але ёсць надзея на тое, што калісьці ў Беларусі 25 сакавіка стане нацыянальным святам, выходным днём, мы будзем рабіць больш вялікія святы. Пакуль мы робім, што можам.
9 сакавіка – у дзень абвяшчэння Другой Устаўной граматы БНР ініцыятар акцыі ўжо правёў малую акцыю ў Ерусаліме, з’ездзіўшы з беларускім сцягам да Сцяны Плачу.
mageGallery Image:2]
mageGallery Image:3]