Сьпявачка запісала кліп і беларускамоўны кавэр на «Мокрые кроссы» рэпэра Цімы Беларускіх.
Сьпявачка Паліна Рэспубліка запісала кліп і беларускамоўны кавэр на «Мокрые кроссы» рэпэра Цімы Беларускіх, паведамляе svaboda.org.
Свой кавэр «Мокрых кросаў» Паліна Рэспубліка прысьвяціла:
сваім суседзям;
беларускаму рэпу;
«сваім кросам з „Зары“, якія верай і праўдай перажылі зіму».
Хто такі Ціма Беларускіх?
Рэпэр Ціма Беларускіх зьяўляецца адзіным артыстам беларускага музычнага лэйблу Kaufman. Першы публічны рэліз Цімы Беларускіх выйшаў у 2017 годзе. Сёлета рэпэр выпусьціў першы альбом «Твой первый диск — моя кассета».
На момант публікацыі арыгінал «Мокрых кросаў» паслухалі на Soundcloud амаль 9 мільёнаў разоў, кліп на YouTube сабраў 41 мільён праслухоўваньняў. Сэрвісы для стрымінгу музыкі не публікуюць статыстыку праслухоўваньняў. Вядома, што на «Яндэкс-музыцы» песьня Цімы Беларускіх заняла трэцяе месца ў рэйтынгу найпапулярнейшых трэкаў 2018 году.