Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Берасцейскя бунты: як у вобласці змагаліся за мясцовы рэферэндум

17.03.2019 политика
Берасцейскя бунты: як у вобласці змагаліся за мясцовы рэферэндум

Гэтая традыцыя пачалася раней, чым барацьба з акумулятарным заводам.

Акумулятарны завод будуецца на прамысловай пляцоўцы «Аэрапорт» у свабоднай эканамічнай зоне «Брэст» ТАА «АйПауэр». Жыхары Брэста і некалькіх вёсак Брэсцкага раёна лічаць, што прадпрыемства пагражае іх здароўю... Ініцыятыўная група гарадзян падала дакуманты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па правядзенні мясцовага рэферэндуму, піша «Берасцейская вясна».

Брэсцкі райвыканкам адмовіў у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па правядзенні мясцовага рэферэндуму аб забароне будаўніцтва акумулятарнага завода. Адказ райвыканкама быў атрыманы 21 студзеня. У дакуменце паведамлялася, што пытанне, які было прапанавана вынесці на рэферэндум, не адпавядае патрабаванням заканадаўства.

Актывісты прапанавалі прагаласаваць «за» ці «супраць» пад прапановай «забараніць любую дзейнасць, звязаную з будаўніцтвам і эксплуатацыяй завода па вытворчасці свінцова-кіслотных акумулятарных батарэй на тэрыторыі Брэсцкага раёна».

«Гэта пытанне не можа быць вынесены на мясцовы рэферэндум, так як мае значэнне для Рэспублікі Беларусь у цэлым і ўрэгуляваны заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь», - паведамлялась ў адказе.

Не гледзячы на тое, што Закон «Аб СЭЗ» забараняе вытворчасць, пераапрацоўку, перахоўванне і абязшкодванне «іншых небяспечных матэрыялаў» (арт. 5), у адказе ўказваецца, што дзейнасць па вытворчасці свінцова-кіслотных акумулятарных батарэй заканадаўчымі актамі не забаронена, а будаўніцтва завода АКБ на тэрыторыі Брэсцкага раёна мае важнае і галоўнае значэнне для інавацыйнага развіцця Беларусі.

18 лютага ініцыятыўная група накіравала скаргу на адмову Брэсцкага райвыканкама ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па правядзенні мясцовага рэферэндуму ў суд Ленінскага раёна г. Брэста. Яны просяць суд прызнаць адмову ў рэгістрацыі незаконнай, неабгрунтаванай, якая парушае іх правы непасрэдна прымаць удзел у вядзенні дзяржаўных спраў і патрабуюць забавязаць выканкам зарэгістраваць ініцыятыўную групу і пытанне, якое выносіцца на рэферэндум.

З гэтай нагоды варта нагадаць аб ранейшай спробе правесці на берасцейшчыне мясцовы рэферэндум.

25 красавіка 2004 году дэпутат Маларыцкага райсавету дэпутатаў Уладзімір Малей сустрэўся з выбаршчыкамі у вёсцы Струга Маларыцкага раёну.

Аб’ект “Заходні”
Фотa: brestspring.com
Дэпутат У. Малей сустракаецца з выбаршчыкамі
Фотa: brestspring.com

На сустрэчы было ўзнятае пытаньне аб будове радыяцыйнага магільніку побач з вёскай Струга. У абласным камітэце прыродных рэсурсаў лічылі, што пабудова радыяцыйнага магільніку магчымая «пры умове ўзгадненьня запраектаваных мерапрыемстваў з грамадствам». Насамрэч, як апынулася, мясцовае насельніцтва ў першыню пачула аб ужо пабудаваным радыяцыйным магільніку, бо выканаўчая ўлада надала грыф ДСК (Для службовага карыстаньня) праекту па захаваньні радыяцыйных адходаў.

Абураныя жыхары правялі сход і прынялі рашэньне правесьці рэфэрэндум на тэрыторыі свайго Вялікарыцкага сельскага Савету. Дэпутат Малей У.У., юрыст па адукацыі, патлумачыў працэдуру арганізацыі і правядзеньня мясцовага рэфэрэндуму згодна беларускага заканадаўства.

На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі Маларыцкага райвыканкаму: начальнік аддзелу інфармацыі Маларыцкага раёну Строк Сяргей Іванавіч і начальнік Маларыцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Юхімук Міхаіл Міхайлавіч, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі Берасьцейшчыны.

Начальнік аддзелу інфармацыі Маларыцкага раёну Строк Сяргей Іванавіч паспрабаваў перавесьці гутарку з насельніцтвам у іншае рэчышча. Ён паведаміў, што соткі пад бульбу для жыхароў больш важная справа за радыяцыйны магільнік, а дэпутат Малей – БНФавец, а БНФ, як вядома, актыўна супрацоўнічала з фашыстоўцамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны...

Праз некалькі дзён на Брэсцкім тэлебачаньні паказалі сюжэт аб сустрэчы дэпутата Малея з насельніцтвам ў вёсцы Струга і пабудаваным радыяцыйным магільніку.

Фота: brestspring.com
Фота: brestspring.com

Берасьцейскія ўлады ўбачылі, што сітуацыя выходзіць з-пад кантролю і прынялі контрмеры: Спешна, з 20.05.2004г., пачала будавацца пад’яздная дарога да радыяцыйнага могільніку і перавозка радыяцыйнага грунту.

Пікеты ў Струзе
Фота: brestspring.com
Фота: brestspring.com

Сябры Брэсцкага абласнога аддзяленьня «Праваабарончы цэнтр «Вясна» муселі выйсці на вуліцы гораду з улёткамі «Радыёактыўны грунт – ў адселеную Чарнобыльскую зону!»

Фота: brestspring.com
Фота: brestspring.com

З мэтай прыпыніць працы на магільніку старшыня Рады Брэсцкага абласнога аддзяленьня “Праваабарончы цэнтр «Вясна» Вялічкін У.А. зьвярнуўся па дапамогу да экалягічных арганізацыяў замежжа. З-за мяжы ў Брэсцкі аблвыканкам пасыпаліся запыты аб «радыяцыйным магільніку». Адказы берасьцейскіх чыноўнікаў, не адпавядалі рэчаіснасьці.

У Берасьцейскай прэсе мясцовыя ўлады распачалі кампанію па рэкляме «добрых» бакоў вывазу радыёактыўнага грунту з аб’ектаў «802» і «Заходні» на магільнік, маўляў у Берасьці 300000 жыхароў, а на вёсцы меней. Пачалі тлумачыць, што распрацаваны праект цалкам забясьпечвае бясьпеку. Начальнік Брэсцкай гаррайінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Алег Жэмчужны сцвярджаў, што «Здесь замешаны чьи-то политические амбиции».

На самрэч шмат якія пункты і мерапрыемства прапісаныя ў праекце невыконвалісь. На карце стаяла здароў’е жыхароў берасьцейшчыны.

Мала таго ў агітацыйнай гарачцы ў шматлікіх хвалебных артукулах праглядалась сапраўдная мэта праекту «Дезактивация и рэкультивация объектов «802» и «Западный» в г. Бресте». Паводле выказванняў Жэмчужнага «После вывоза грунта в очищенной зоне в центре города можно будет строить жилые дома». Прапанаваны раней вываз радыяцыйнага грунту на палігон «Мэрлін» у Столінскім раёне адхілены, таму што «Это будет стоить в три раза дороже» (Па словах таго сама Жэмчужнага).

Здароў’е 2400 жыхароў Вялікарыцкага сельскага Савету пад увагу не бралася. Не разглядалася і пытаннье аб вывазе радыяцыйнага грунту ў адселеную Чарнобыльскую зону, дзе гэта нікаму не зашкодзіць.

Затое пасля сустрэчы з насельніцтвам дэпутат Малей атрымаў заказны ліст з Маларыцкага райвыканкаму з папярэджаньнем датаваным 23.04.2004 за № 12-267/17, што дэпутат не мае права праводзіць масавые мерапрыемствы без адпаведнага дазволу райвыканкаму з пагрозай: «Вы будете нести ответственность в соответствии с законодательством» за подпісам старшыні райвыканкаму Лапіча Казіміра Віктаравіча. Пазней начальнік Маларыцкага раённага УУС Грышчук атрымаў загад скласьці пратакол аб парушэньні дэпутатам Малеем Беларускага заканадаўства – «правядзеньне несанкцыяванага сходу». 24 чэрвеня 2004 году суддзя Маларыцкага раёну Тарноўская А.М. завочна (у парушэньне дзеючага заканадаўства) прыняла рашэньне (за згодай пракурора Маларыцкага раёну) прыцягнуць Малея Уладзіміра Уладзіміравіча (дэпутата Маларыцкага раённага Савету дэпутатаў) да адміністратыўнай адказнасьці ў выглядзе папярэджаньня. Падставай да пакараньня была сустрэча дэпутата Малея ў вёсцы Струга з выбаршчыкамі без дазволу Маларыцкага выканкаму. Дэпутату Малею, сябру Партыі БНФ, судом вменялась «правядзеньне несанкцыянаванага сходу».

«Па сутнасьці Маларыцкі выканкам парушыў прынцып падзелу мясцовай улады на прадстаўнічую і выканаўчую , якія ў межах сваіх паўнамоцтваў – самастойныя. Маларыцкі выканкам рабіў спробы падпарадкаваць сябе дэпутата райсавету, У. Малея, прадстаўніка прадстаўнічай улады. Шляхам падмены паняцьцяў «сустрэчу з выбаршчыкамі» яны назвалі «несанкцыянаваным сходам». Такім чынам Маларыцкі выканкам спрабаваў прымусіць дэпутата райсавету У. Малея прасіць дазвол на «сустрэчы з выбаршчыкамі» ў Маларыцкім выканкаме, чым парушыў прынцып самастойнасьці мясцовых Саветаў», - пракаментаваў сітуацыю з адміністратыўным пераследам былы старшыня Рады Брэсцкага абласнога аддзяленьня «Праваабарончы цэнтр «Вясна» Ўладзімір Вялічкін.

20 траўня 2004 улады г. Брэста пачалі актыўна рыхтавацца да вывазу радыёактыўнага грунту з аб’ектаў «802» і «Заходні». Тэрмінова была праведзена падсыпка дарогі да магільніка. Гэтую работу правала Маларыцкая ПМК-8. Пры дастатковым фінансаваньні дарога была гатовая ўжо праз 3 дні, да 24 траўня 2004 году.

Фота: brestspring.com
Фота: brestspring.com

Дзякуючы выкрытаму факту, што ёсьць небясьпека пранікненьня радыяцыі ў грунтовыя воды, праекту быў разгледжаны на рэспубліканскім узроўні ў Менску. Да першапраекта МЧС Беларусі зрабіла заўвагі і выказала пэўныя патрабаваньні што да выкананьня праекту. І ўсё ж у 2004 годзе зьявіўся чарговы праект, танейшы і больш «дапрацаваны». Гэтым разам на думку «экспертаў» дзеля забесьпячэньня бяспекі было дастаткова поўметра гліны і паліэтыленавай плёнкі...

Мясцовыя ўлады тлумачылі пабудову «магільніку» у сельскай мясцовасці меншай шкодай, бадай, «побач з могільнікам жыве меньш людзей чым ў Берасьці».

«Кіраўнікі праекту забяспечыць бясьбеку падчас вывазу радыёактыўнага грунту не маглі. Бяспечным магільнік для насельніцтва блізляжачых вёсак Маларыцкага раёну так сама не можа быць, таму, як праект рыхтаваўся закрыта ад грамадства. Не было абвестак, што пачата разпрацоўка тэрытарыяльнай планіроўкі. Насельніцтва з праектам магільніка не азнаямлялі, а надал грыф «ДСП» (для службовага карыстаньня). Думкі людзей і іх прапановы не разглядаліся. Публічнага абмяркавання тэрытарыяльнай планіроўкі не праводзілася...» - распавядае праваабаронца Вялічкін: “Падцвердзілась мяркаваньне, што мясцовыя ўлады вырашылі падзарабіць на выкарыстаньні кавалку зямлі пад забудову. Што там плянуюць будаваць, мы тады ня ведалі. Зараз там пабудаваны гіпермаркет «Дыяніс» і музей чыгуачнай тэхнікі.

Гэта звычайная для сённяшніх уладаў практыка - там радыяцыйны магільнік, там акумулятарны завод , там дом на братскай магіле... Іх справы красамоўна сьведчыць аб абыякавасьці мясцовых уладаў да лёсу звычайных грамадзян».

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]