Героі Лявона Вольскага нечакана сышліся ў меркаваньнях пра пасла Расеі ў Беларусі Міхаіла Бабіча.
Героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка абмяркоўваюць апошнiя выказваньнi пасла РФ у Беларусі.
Вiдэа апублiкавала «Радыё Свабода».
Саўка:
Бабіч - рускі пасол у нас
Кажа пра нефць і газ,
І пра баланс.
Грышка:
Бабіч... даў інтэрв’ю ён ТАСС
Пра МАЗ і пра КАМАЗ.
Проста атас!
Разам:
Што хоча, кажа гэты Бабіч,
Бо там, за Бабічам, Масква.
З Масквой сумленна не згуляеш -
Даказана ня раз і ня два.
Грышка:
Бабіч, Бабіч -
Вельмі дзёрзкі пэрсанаж.
Нам расскажа пра крымнаш.
Разам:
О-хо-хо-хо-хо!
Саўка:
Бабіч, Бабіч
Не баіцца нікаго
Кроме Пуціна свайго.
Разам:
А-ха-ха-ха-ха!