Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Абаронцу Курапатаў Леанiда Кулакова зноў зьбіў аўтамабіль

Абаронцу Курапатаў Леанiда Кулакова зноў зьбіў аўтамабіль

ДАІ склала пратакол на актывіста «Эўрапейскай Беларусі».

16 сакавіка актывіста Леаніда Кулакова падчас пікетаваньня рэстарацыі «Поедем поедим», што каля Курапатаў, зьбіў аўтамабіль. Аўтамабіль зь месца здарэньня зьехаў, паведмаляе «Радыё Свабода».

Паводле Кулакова, у суботу надвячоркам да рэстарацыі падʼехаў легкавік з маладой жанчынай за стырном. Актывісты прапанавалі пасажырам улёткі, тыя браць адмовіліся.

«Кіроўца раптам націснула на газ ды ўзяла правей. А тут я стаю. Зачапіла за бок гэтак, што амаль на 360 градусаў перавярнуўся і паваліўся на дарогу», — расказаў Леанід Кулакоў. Дзякуючы тоўстай вопратцы ад падзеньня траўмаў ён не атрымаў.

Інспэктары ДАІ знайшлі аўтамабіль, які зьехаў. Але пратакол склалі на Кулакова — за тое, што «замінаў праезду».

18 сакавіка Леанід Кулакоў падаў скаргу ў Менскую абласную ДАІ. Ён ня лічыць сябе вінаватым і сьцьвярджае, што правілаў не парушаў.

Атрымаць апэратыўны камэнтар ад ДАІ не ўдалося.

Летась у чэрвені Леаніда Кулакова таксама зьбіў аўтамабіль на пікеце каля рэстарацыі. Тады ён трапіў у шпіталь, дзе яму лячылі пералом рукі. Але калі справа дайшла да суду, прадстаўнік раённага аддзелу судовых экспэртызаў дыягназ не пацьвердзіў.

Актывіст вымушаны быў зьвярнуцца ў Дзяржаўны камітэт судовых экспэртызаў. Там за правядзеньне паглыбленай экспэртызы яму выставілі рахунак на 1871 рубель.

«Мінула меней за месяц, і праз добраахвотныя складкі гэтыя грошы сабралі», — паведаміў Кулакоў.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]