Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Стаў вядомы шорт-ліст прэміі Міхала Анемпадыстава

18.03.2019 культура
Стаў вядомы шорт-ліст прэміі Міхала Анемпадыстава

Спіс абвешчаны ў дзень народзінаў паэта, мастака і дызайнера, якому 16 сакавіка споўнілася б 55 гадоў.

На прэмію за найлепшую кніжую вокладку намінавалася больш як 60 кніг. Журы абрала дзесяць вокладак для шорт-ліста, паведамляе budzma.by.

Грыгорый Кацнэльсон – Рычард Гавяліс «Віленскі покер», выдавецтва “Логвінаў”;

Анатоль Лазар – Чарльз Букоўскі “Чытво”, выдавецтва “Логвінаў”;

Аляксандр Лучына – VEHA “Найлепшы бок”, выдавецтва “Янушкевіч”;

Арцём Масюкевіч – Святлана Алексіевіч “Галасы Утопіі”, выдавецтва “Логвінаў”;

Віталь Ругайн, Наста Рагатка, Даша Сапранецкая, Максім Горбік, Андрэй Кабанаў (фота), Агата Пойзан (дызайн) – укладальніца Алена Лапцёнак «Вясна 2017», праваабарончы цэнтр “Вясна”;

Анастасія Стальмахова, на вокладцы выкарыстаны фрагмент працы Сяргея Шабохіна “Практыкі падпарадкавання” – Вольга Шпарага “Сообщество-после-Холокоста: на пути к обществу инклюзии», выдавецтва Медысонт”;

Павел Татарнікаў – Уладзімір Ягоўдзік, Павел Татарнікаў «Залатая шарсцінка, срэбная павуцінка: беларускія народныя казкі», выдавецтва “Медыял”;

Сяргей Шаматульскі – Павел Касцюкевіч «Бульба ў райскім садзе», выдавецтва “Логвінаў”;

Сяргей Шаматульскі – Вольга Такарчук «Вядзі свой плуг праз косткі мёртвых», выдавецтва “Логвінаў”;

Уладзіслава Юрчанка – Антон Кулон “Сіняя кніга беларускага алкаголіка ПЛЮС”, выдавецтва “Галіяфы”;

Шорт-ліст абіраўся рэйтынгавым галасаваннем: сябры журы ацэньвалі кожную вокладку па дзесяцібальнай шкале, і адзнакі сумаваліся.

У журы ўвайшлі пісьменнік, мастак Адам Глобус, літаратарка Вольга Бабкова, дызайнер Уладзімір Цэслер, пісьменнік, мастак Артур Клінаў, мастачка Антаніна Слабодчыкава, дызайнерка Алена Дашкевіч, дызайнер Юрый Тарэеў, мастачка і паэтка Васіліса Паляніна.

Прэмія ўручаецца аўтару або камандзе аўтараў вокладкі. Пераможцу назавуць 7 красавіка ў прасторы ОК16 падчас фестываля “Прадмова”.

Ініцыятыва адзначаць найлепшую кніжную вокладку да беларускай кнігі належыць Беларускаму ПЭН-цэнтру сумесна з Беларускім саюзам дызайнераў і “Лятучым універсітэтам”, а таксама польскім партнёрам ТАА “H&L” і фондам “Адкрытая культура”. Генеральным партнёрам выступіў незалежны тэлеканал “Белсат”, прэмія ладзіцца ў межах грамадскай кампаніі «Беларускамоўныя».

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]