Урачыстасьці будуць адбывацца 22-23 сакавіка.
Беларуская Нацыянальная Памяць заклiкае прыняць удзел ва ўрачыстасьцях, прысьвечаных 155-ым угодкам з Дня сьмерці кіраўніка паўстаньня 1863-1864 гг. на землях Літвы і Беларусі Кастуся Каліноўскага.
Урачыстасьці будуць адбывацца 22-23 сакавіка 2019 г. у Вільні.
Расклад
22 сакавіка
10:30 на Лукіскім пляцы (Lukiškių aikštė) званы касцёла св. Апосталаў Піліпа і Якуба будуць біць 155 разоў у гонар Кастуся Каліноўскага.
Пасля званоў, на працягу ўсяго дня, адбудзецца зачытванне імёнаў паўстанцаў, якое будзе цягнуцца да 19 гадзіны, калі на Лукіскім пляцы будуць запаленыя 26 паходняў.
23 сакавіка
13:30 збор удзельнікаў на вуліцы Святога Ігната 11 (Šv. Ignoto gatvė),
13:45 пачатак шэсьця на Лукіскі пляц
14:20 пачатак урачыстасьцяў на Лукіскім пляцы (Lukiškių aikštė)
16:00 гістарычны круглы стол, прысьвечаны асобе Кастуся Каліноўскага і паўстаньню 1863-1864 гг. у Нацыянальным музэі Літвы (Arsenalo gatvė 3)
18:00 Імша памяці паўстанцаў у касьцёле Сьвятога Барталамея (Užupio gatvė 17A)
Тут можна знайсці інфармацыю пра арганізаваную вандроўку ў Вільню, прысвечаную кіраўніку паўстаньня