Амэрыканскі сэнатар Рычард Дурбін, які знаходзіцца ў Менску, сустрэўся са сваякамі вязьняў СІЗА КДБ, падазраваных у арганізацыі масавых беспарадкаў 19 сьнежня.
У сустрэчы бралі ўдзел жонка экс-кандыдата Алеся Міхалевіча Мілана, маці экс-кандыдата Андрэя Саньнікава, маці журналісткі Ірыны Халіп і жонка старшыні АГП Анатоля Лябедзькі.
Сустрэча праходзіла ў амбасадзе ЗША ў Менску, паведамляе Радыё Свабода.
Паводле Міланы Міхалевіч, сваякі перадалі зварот, які раней быў распаўсюджаны ад імя сваякоў арыштаваных, і распавялі пра сытуацыю.