Cтаў вядомы расклад набажэнстваў.
Цягам 23–25 сакавіка ў будслаўскім касьцёле Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на Мядзельшчыне будуць маліцца за Беларусь, піша Сatholic.by.
Расклад набажэнстваў
23 сакавіка, субота:
12:00 і 18:00 – імша з рэкалекцыйнай навукай;
19:00 – сустрэча моладзі.
24 сакавіка, нядзеля:
10:30 і 12:00 – імша з рэкалекцыйнай навукай.
25 сакавіка, панядзелак:
18:00 – імша з рэкалекцыйнай навукай;
19:00 – сустрэча ўдзельніц малітоўнага руху «Маці ў малітве».
Летась Будслаўскі фэст уключылі ў сьпіс культурнай спадчыны UNESCO. Будслаўскі фэст — штогадовае ўшанаваньне цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай. Фэсту папярэднічае масавая пілігрымка напачатку ліпеня ў гонар Маці Божай Будслаўскай, Апякункі Беларусі. З розных гарадоў у Будслаў пешкі дабіраюцца дзясяткі тысяч вернікаў зь Беларусі, Польшчы і Расеі. У прыватнасьці, зь Менску да Будслава яны праходзяць 125 кілямэтраў.