Сяргей Антончык спалучаў у сябе парлямэнцкі, палітычны вопыт і досьвед страйкавай барацьбы.
Як пачыналася і чым завяршаецца першая чвэрць стагодзьдзя з Лукашэнкам. «Радыё Свабода» апублікавала новы падкаст Сяргея Навумчыка «Пад Лукашэнкам» пра найноўшую гісторыю Беларусі.
У гісторыі з жорсткім падаўленьнем страйку работнікаў менскага мэтрапалітэну ў жніўні 1995 года асобнае месца займае сюжэт з затрыманьнем дэпутата Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце Сяргея Антончыка. АМАП паклаў менскі страйкам тварам у асфальт, некалькіх чалавек затрымалі, але да Сяргея Антончыка прымянілі найбольш жосткія мэтады. І гэта не было выпадковасьцю – ён спалучаў у сябе парлямэнцкі, палітычны вопыт і досьвед страйкавай барацьбы.