Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Відэафакт: У Вільні ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага

22.03.2019 политика
Відэафакт: У Вільні ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага

Вянчаў цырымонію гук Баявога Рога.

22 сакавіка 1864 году ў Вільні на Лукіскай плошчы публічна быў павешаны Кастусь Каліноўскі, адзін зь лідэраў нацыянальна-вызваленчага паўстаньня 1863–1864 гадоў, які стаў нацыянальным героем Беларусі, паведамляе Telegram-канал ТБК Вільня.

У мерапрыемстве ўдзельнiчалi беларусы, беларуская дыяспара Літвы і Польшчы, літоўцы. Удзельнiкi ўшанавалі гонар славутага Правадыра і зачыталі спіс пакараных смерцю і высланьнём паўстанцаў.

Прагучалі таксама "лісты з пад шыбеніцы" самога Каліноўскага, званы царквы Сьвятога Апостала Філіпа прабілі 155 разоў ў гонар мінулага, з мамента пакараньня, часу. Вянчаў цырымонію гук Баявога Рога - адзін са спосабаў старажытнай баявой камунікацыі, выкарыстоўваўся ў тым ліку ў войску паўстанцаў, заклікаючы на бой.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]