Вітаўтас Ляндсбэргіc выступіў на Лукіскім пляцы.
Цэнтрам Вільні сёньня прайшла калёна зь беларускімі, літоўскімі і ўкраінскімі сьцягамі. Акцыю зладзілі з ініцыятывы беларускіх арганізацыяў Літвы. Удзельнікі шэсьця прайшлі з вуліцы Сьвятога Ігната на Лукіскі пляц пад бел-чырвона-белымі сьцягамі. Менавіта там 155 гадоў таму быў пакараны сьмерцю нацыянальны герой Беларусі, нагадвае «Радыё Свабода».
Паўстаньне Кастуся Каліноўскага 1863-1864 году было скіраванае супраць Расейскай імпэрыі і за аднаўленьне Рэчы Паспалітай. 22 сакавіка 1864 году Кастусь Каліноўскі быў павешаны ў Вільні.
Падчас шэсьця беларускі дасьледчык Язэп Янушкевіч зачытваў імёны паўстанцаў. Перад прысутнымі на Лукіскім пляцы, дзе быў забіты нацыянальны герой Беларусі, выступіў першы лідэр незалежнай Літвы Вітаўтас Ляндсбэргіс.
24.06.2026
Франция, Германия, Польша, Великобритания и Италия согласовали пять ключевых приоритетов перед саммитом НАТО