Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Уладзімір Някляеў: Рэжым ужо ўсіх баіцца

25.03.2019 политика
Уладзімір Някляеў: Рэжым ужо ўсіх баіцца

I музыкаў, і цесляроў, і маленькіх дзетак, і цяжарных жонак.

Уладзімір Някляеў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку ўспамінае, як роўна год таму, 25 сакавіка, калі ён быў у турме, Зьміцер Дашкевіч падтрымаў яго, прачытаўшы на святкаванні Дня Волі яго верш.

— Сёння ён сам там, дзе я той верш напісаў. У той жа турме. Такая вось у нашай краіне «пераемнасць пакаленняў».

У пастарунку сёння апынуліся таксама Лявон Вольскі, Зьміцер Вайцюшкевіч, Ігар Варашкевіч, Павел Аракелян. Не палітыкі, не актывісты дэмакратычнай апазіцыі. Музыкі, спевакі, патрыёты Беларусі.

Арыштаваная за пратэст супраць рэпрэсій Алена Талстая.

Пры ўсіх заявах у бок Еўразвязу і ЗША пра дэмакратызацыю ды лібералізацыю рэжым проста не здольны адмовіцца ад ціску на грамадства, спыніць канвеер рэпрэсій, бо са спыненнем гэтага канвееру скончыцца гэты рэжым.

Менавіта страхам канца абумоўленыя такія бязглуздыя дзеянні служкаў рэжыму як арышт цесляра Дашкевіча за выступ на дазволеным уладамі масавым мерапраемстве ці затрыманне музыкаў Вайцюшкевіча, Вольскага, Варашкевіча, Аракеляна за жаданне паспяваць у святочны вечар на вуліцах роднага горада. Не затрымалі б музыкаў, ніхто б раздражнёна не здзіўляўся: «Нам ужо кляпам рот затыкаюць?! Нам паспяваць у нашым горадзе нельга?»

Не арыштавалі б цесляра Дашкевіча, ніхто б не пытаў і не перапытваў: «Што і пра каго ён сказаў? Пра якога самазванца? » І прадстаўніца адной з заходніх амбасадаў рытарычна не пыталася б: «Як можна брутальна арыштаваць чалавека на вачах двух ягоных маленькіх дзетак і цяжарнай жонкі?! Ён забойца? Злодзей? Тэрарыст?..»

Рэжым ужо ўсіх баіцца. У тым ліку і музыкаў, і цесляроў, і маленькіх дзетак, і цяжарных жонак.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]